Алену Анісім і Ганну Канапацкую не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты

Алену Анісім і Ганну Канапацкую не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты

Алену Анісім і Ганну Канапацкую не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты. У адзіных незалежных з дзейных депутатаў Палаты прадстаўнікоў забракавалі частку подпісаў.

Як распавяла Алена Анісім Еўрарадыё, падставы для адмовы ў рэгістрацыі — фармальныя: тэхнічныя недакладнасці ў подпісах.

“Напрыклад, людзі сталага веку ставілі подпіс самі, але дату паставілі не самі… Не было ніякага падлогу ў нашых подпісах, усе яны — сапраўдныя”, — кажа Алена Анісім.  

Па словах Анісім, яшчэ трох чалавек, якія вылучаліся з ёй па Стаўбцоўскай акрузе №70, таксама не зарэгістравалі па той жа прычыне. Гэта Юрый Іваноўскі, Алег Каробка і Галіна Гароднік. Усе яны, як і Алена Анісім, — самавылучэнцы.    

Алена Анісім разам са сваім памочнікам рыхтуюць апеляцыю на рашэнне камісіі, якую пададуць 18 кастрычніка. Аднак, як кажа дэпутатка, на пазітыўны вынік яна не разлічвае.

Як паведаміла Еўрарадыё Ганна Канапацкая, якая вылучаецца па Кастрычніцкай акрузе №97 Мінска, у яе забракавалі каля 20% сабраных подпісаў. Камісія таксама знайшла ў іх недакладнасці.

Сярод незарэгістраваных — лідар руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч, журналіст Ірына Халіп.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі