Албанію і Косава тэрарызуюць банды Санта-Клаўсаў
Злачынцы, апранутыя ў касцюмы Санта-Клаўсаў, падчас калядных святаў здзейснілі там два ўзброеныя напады на ювелірныя крамы.
Першае здарэнне адбылося ў Тыране. У ювелірную краму ў адным з гандлёвых цэнтраў уварваліся чацвёра "Санта-Клаўсаў" з аўтаматамі. Яны забралі значную колькасць каштоўнасцяў і ўцяклі.
Другі выпадак быў зафіксаваны ў косаўскім горадзе Прызрэн. На гэты раз на ювелірную краму напалі трое "Санта-Клаўсаў", былі параненыя два чалавекі.
Пакуль невядома, ці дзейнічае адна банда, ці гэта дзве розныя злачынныя групоўкі, якія скарысталіся для маскіроўкі святочным ажыятажам адзначае РІА "Новости".
Фота — AFP