“Альфа-банк” закрывае сваё прадстаўніцтва ў Беларусі

Савет дырэктараў расійскага “Альфа-банка” вырашыў закрыць прадстаўніцтва ў Беларусі. Як паведамляе Interfax.by, дагэтуль у нашай краіне паралельна працавалі офіс расійскага банка, а таксама незалежная структура “Альфа-Банк Беларусь”, якая з’яўляецца часткай “Альфа-Груп”.
 
Такім чынам “Альфа-Банк Беларусь” будзе працаваць па-ранейшаму, а вось уласна прадстаўніцтва расійскага банка закрыюць. Раней яно існавала пераважна як пляцоўка кол-цэнтра, які абслугоўваў расійскіх кліентаў. Такія ж самыя кол-цэнтры ёсць у Маскве, Барнауле і Ульянаўску. Цяпер рэгіянальныя прадстаўніцтвы перафарматавалі і мінскі офіс вырашылі зачыніць, бо з’явілася магчымасць перанесці кол-цэнтр у расійскі Ульянаўск.

Ілюстратыўнае фота з сайта cp-reklama.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі