Гуцарыеў: верталёт за $14 млн мой, Румас можа ўзяць яго ў арэнду
Расейскі алігарх Міхаіл Гуцарыеў здаў у арэнду авіякампаніі "Белавія" свой асабісты верталёт, які афарбаваны ў колеры беларускага дзяржаўнага сцягу.
Раней СМІ паведамілі аб тым, што італьянскі верталёт AgustaWestland AW139 прыбыў у Мінск і зрабіў круг над Астрашыцкім гарадку, дзе знаходзіцца адна з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі.
"Я набыў гэты верталёт за 14 мільёнаў долараў. Гэта не адзіны мой верталёт, ёсць яшчэ адзін у Маскве. Мне падабаюцца верталёты, падабаецца лётаць, хоць я сам не саджуся за штурвал", — цытуе Гуцарыева "Спутник".
Ён адзначыў, што верталёт можа быць здадзены ў арэнду ўсім жадаючым. "Яго можа ўзяць у арэнду абсалютна любы грамадзянін, бізнесмен, чыноўнік, пачынаючы вышэйшых службовых асобаў дзяржавы. Прэм'ер-міністр, да прыкладу" — сказаў Гуцарыеў.
Алігарх сцвярджае, што і сам будзе карыстацца верталётам, таму што яму зручна перасоўвацца такім відам транспарту.
На пытанне, чаму верталёт афарбаваны ў колеры беларускага дзяржаўнага сцяга, бізнесмен заявіў: "А ў якія ж колеры ён павінен быць афарбаваны, калі верталёт беларускі?"