Аляксандр Лукашэнка адкрыў фінал конкурсу "Міс Беларусь"

Аляксандр Лукашэнка адкрыў фінал конкурсу "Міс Беларусь"

Пераможца конкурсу "Міс Беларусь" будзе вызначаць імідж краіны ў свеце гэтак сама, як спартоўцы і дзеячы культуры. З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў падчас выступу перад стартам фіналу нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2016".

Кіраўнік Беларусі зрабіў шмат кампліментаў удзельніцам конкурсу. Як перадае прэс-служба Лукашэнкі, ён не выключыў, што дзяўчаты могуць удзельнічаць і ў вялікай палітыцы. "Хтосьці будзе рабіць гэтыя крокі і ў вялікай палітыцы, спачатку дапамагаючы, а потым, займаючыся, можа быць, вялікай палітыкай. Таму што прыгажосць — непераадольная. Прыгажосць немагчыма стрымаць ні ў эканоміцы, ні ў палітыцы, ні ў жыцці", — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка прызнаўся, што прыйшоў на конкурс "Міс Беларусь", каб прызнацца ў каханні: "Не буду хаваць, я прыйшоў сюды, каб аддаць даніну павагі нашым выдатным жанчынам. Ды што ўжо тут казаць — каб усім вам прызнацца ў каханні. Бо нашы жанчыны — гэта жамчужыны ў каралях беларускага народу".

У сувязі з конкусам прыгажосці кіраўнік Беларусі згадаў, што ў нашай краіне гэты год абвешчаны Годам культуры. А пакланенне перад гармоніяй і дасканаласцю, па яго словах, складае аснову беларускай культуры. Ён нагадаў,што беларускі былі не толькі музамі і спадарожніцамі, але і самі актыўна дзейнічалі ў гісторыі. Лукашэнка прывёў прыклад Еўфрасінні Полацкай, Анастасіі і Сафіі Слуцкіх, Алаізы Пашкевіч, Ларысы Александроўскай ды іншых вядомых суайчынніц.

Ён рэкамендаваў удзельніцам конкурсу "Міс Беларусь" развіваць прыгажосць, якую яны атрымалі ад бацькоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі