Аляксандр Лукашэнка чакае Сі Цзіньпіна ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка чакае Сі Цзіньпіна ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка чакае Сі Цзіньпіна ў Беларусі. Беларускі кіраўнік спадзяецца, што лідар КНР зможа наведаць нашу краіну летам гэтага года. Пра гэта ён згадаў у лісце, дасланым у Пекін, паведамляе БЕЛТА. Лукашэнка у ім падзякаваў Сі Цзіньпіну за дапамогу, якую яго краіна аказала Беларусі ў барацьбе з каранвірусам.

"Атрыманыя з сяброўскага Кітая вельмі запатрабаваныя медыцынскія прэпараты і сродкі абароны дазволяць нам больш эфектыўна перашкаджаць распаўсюду пандэміі", — піша Аляксандр Лукашэнка. Звычайна, у сваіх выступах ён слова "пандэмія" не выкарыстоўвае.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што падчас барацьбы з каранавірусам было "ў чарговы раз" пацверджана сяброўства краін і "асаблівы характар беларуска-кітайскага партнёрства". Як вядома, спачатку наша краіна дасылала гуманітарныя грузы ў КНР, калі там была цяжкая сітуацыя, а пасля ўжо Пекін пачаў дапамагаць Беларусі. Між іншым, кітайцы даслалі "суперхуткі станок" для вырабу ахоўных масак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі