Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Трампа з перамогай

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Трампа з перамогай

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Трампа з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Ён адзначыў, што яго перамога — гэта "сведчанне выбару амерыканскага народа на карысць палітыкі, якая грунтуецца на сумленнасці, адказнасці, пошуку пераменаў".

У віншаванні Лукашэнкі, якое цытуе яго прэс-служба, гаворыцца, што Трамп здолеў ускалыхнуць амерыканскае грамадства "сваёй актыўнай, шчырай і смелай пазіцыяй у ходзе перадвыбарнай кампаніі", ды вярнуў яго "да сапраўднай дэмакратыі".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Беларусь у знешнепалітычнай дзейнасці заўсёды прытрымлівалася неабходнасці канструктыўнага супрацоўніцтва з ЗША. Ён спадзяецца, што падчас прэзідэнцтва Дональда Трампа працягнецца нармалізацыя адносін паміж краінамі.

Беларускі лідар пажадаў Трампу энергіі, здароўя і настойлівасці ў выкананні сваіх перадвыбарчых абяцанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі