Джон Коўл адказаў, ці прыпыняецца вызваленне беларускіх палітвязняў

Джон Коўл

Джон Коўл / ІА "Позірк"

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл сцвярджае, што працэс вызвалення беларускіх палітвязняў не прыпынены. Гэта яго адказ на пытанне, з якім у сацсетцы Х звярнуўся беларускі журналіст Радыё Свабода Дзмітрый Гурневіч.

"Спадар Коўл, ці прыпынены працэс вызвалення палітычных зняволеных? Калі мы можам чакаць вашага прыезду ў Мінск?" — запытаўся Гурневіч.

Адказ Коўла быў лаканічным: "Не".

9 чэрвеня інфармагенцтва Reuters паведаміла са словаў Святланы Ціханоўскай, што наступныя вызваленні палітвязняў "былі на некаторы час адкладзеныя". Пазней атачэнне Ціханоўскай назвала гэта непаразуменнем і ўдакладніла, што каментар датычыў падзеяў сярэдзіны траўня, калі быў адкладзены візіт Коўла ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.