Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Кітай

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка сустрэнецца са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, прэм'ерам Дзяржаўнага савета Лі Кэцянам і старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультацыйнага савета Юй Чжэншэнам. Падчас візіту плануецца падпісаць сумесную дэкларацыю і больш за 20 двухбаковых дамоваў, пратаколаў і кантрактаў.



Чальцы афіцыйнай беларускай дэлегацыі 15 ліпеня ў Пекіне ўжо правялі шэраг перамоў з кітайскімі калегамі, кіраўнікамі буйных кампаній і карпарацый. У прыватнасці, віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, міністр замежных спраў Уладзімір Макей і амбасадар Беларусі ў Кітаі Віктар Бура правялі сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў КНР Чэн Гапінам.



Таксама з прадстаўнікамі разнастайных ведамстваў і карпарацыяў сустрэліся старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч, міністр энэргетыкі Уладзімір Патупчык.



Нагадаем, што беларускі кіраўнік наведваў Кітай шэсць разоў — у 1995, 1997, 2001, 2005, 2008 і 2010 гадах.



Фота — belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі