Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў "калійныя" ўказы
Адзін з іх датычыць удасканалення экспарту калійных угнаенняў, другі — стаўкі мытнай пошліны на іх.
З 1 верасня да 31 снежня 2013 года "для забеспячэння стабільнай працы" "Беларуськалій" атрымаў нулявую стаўку вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні. Памер пошлін сёлета складаў 75-85 еўра за тону (планы па экспарце на 2013 год — да 6,6 млн тон).
Прадпрыемства таксама атрымала адтэрміноўку па выплаце ў рэспубліканскі бюджэт разавага плацяжу за права карыстання нетрамі (гаворка ідзе пра Петрыкаўскае радовішча) да 31 снежня 2014-га.
Акрамя таго, у мэтах рэалізацыі калійных угнаенняў прадугледжаная рэгістрацыя новай гандлёвай кампаніі з аналагічнай закрытаму акцыянернаму таварыству "Беларуская калійная кампанія" назвай, але ў іншай прававой форме — адкрытае акцыянернае таварыства "Беларуская калійнай кампанія". Новай БКК прадастаўленае выключнае права экспарта калійных угнаенняў, замацаванае за дзяржавай, інфармуе партал tut.by.
Фота — sb.by