Аляксандр Лукашэнка завяршыў візіт у Судан
Аляксандр Лукашэнка завяршыў свой афіцыйны візіт у Судан. Як паведамляе яго прэс-служба, самалёт беларускага кіраўніка вылецеў з аэрапорта Хартума.
Як паведамлялася раней, у сталіцы Судана Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтам краіны Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам і падпісаў шэраг двухбаковых дакументаў. Акрамя таго, беларускі кіраўнік сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.
17 студзеня Лукашэнка выступіў перад дэпутатамі абедзвюх палат парламента Судана і наведаў беларуска-суданскі дзелавы форум.
Перад паездкай у Судан кіраўнік Беларусі наведаў з афіцыйным візітам Егіпет.