Аляксей Навальны

 

Аляксей Навальны – расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, юрыст, былы член савета дырэктараў кампаніі “Аэрафлот”. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадска-палітычных блогаў у “Жывым Журнале”. Навальны набыў вядомасць сваёй барацьбе з карупцыяй у Расіі, стварыў антыкарупцыйны праект “Распіл”, праект “РасЯма”, “РасЖКГ”.

 

18 ліпеня 2013 года Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжы маёмасці дзяржаўнай кампаніі “Кіраўлес” і прысудзіў да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.

 

У траўні 2011 у дачыненні да Навальнага была распачата крымінальная справа за “прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману альбо злоўжывання даверам пры адсутнасці прыкмет крадзяжу”.

 

Па версіі следства, Навальны ўвёў у зман дырэктара прадпрыемства “Кіраўлес”, схіліўшы яго да падпісання нявыгаднага кантракту. Навальны прадставіўся дарадцам губернатара, хоць на той момант ўжо не быў ім. Сума шкоды ацэньвалася ў 530 тысяч долараў.

 

Справа была спыненая 10 красавіка 2012 года за адсутнасцю складу злачынства. Аднак праз месяц была адноўленая па распараджэнні Следчага камітэта Расіі.

 

31 ліпеня 2012 года Навальнаму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыя растраты чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры. Судовы працэс пачаўся 17 красавіка 2013 года.

 

18 ліпеня абвешчаны прысуд: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 тысяч расійскіх рублёў (каля 16 тысяч долараў).

Аляксей Навальны

Аляксей Навальны / ria.ru

Жазэп Барэль усклаў адказнасць за смерць Навальнага на Уладзіміра Пуціна і расійскія ўлады.
Юлія Навальная

Юлія Навальная / Reuters

"Я не баюся, і вы не бойцеся!" — кажа яна ў сваім новым звароце.
Вадзім Красікаў і Аляксей Навальны / калаж "Украінскай праўды"

Вадзім Красікаў і Аляксей Навальны / калаж "Украінскай праўды" / Калаж "Украінскай праўды"

Ён "вось-вось павінен быў выйсці на волю", — сцвярджае аглядальнік выдання.
Аляксей Навальны

Аляксей Навальны / meduza.io

Дзе цела Навальнага?

Дзе цела Навальнага? / ria.ru

Прыхільнікі Навальнага лічаць, што цела хаваюць, каб "замясці сляды"
Ціханоўская выступіла ў Мюнхене

Ціханоўская выступіла ў Мюнхене / t.me/tsikhanouskaya/

"У нас тысячы палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў цяжкім стане"
Затрыманне ў Пскове

 

Затрыманне ў Пскове

  / severreal.org

Аляксей Навальны падчас суду

Аляксей Навальны падчас суду / Прэс-служба Масгарсуда

"Мы патрабуем, каб цела Аляксея Навальнага было выдадзена яго сям'і неадкладна".
Юлія Навальная падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай 16 лютага 2024 года ў Мюнхене

Юлія Навальная падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай 16 лютага 2024 года ў Мюнхене / @tsikhanouskaya

Амерыканскі філосаф і палітолаг лічыць Юлію вельмі валявой жанчынай, якая можа прыняць эстафету.