Каманда Навальнага пацвердзіла яго смерць

Аляксей Навальны падчас суду

Аляксей Навальны падчас суду / Прэс-служба Масгарсуда

Прэс-сакратарка Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш пацвердзіла смерць палітыка.

"Аляксей Навальны забіты. Яго смерць наступіла 16 лютага ў 14:17 па мясцовым часе, як напісана ў афіцыйным апавяшчэнні, выдадзеным маці Аляксея.

Супрацоўнік калоніі заявіў, што цела Навальнага знаходзіцца ў Саляхардзе. Яго забралі следчыя СК. Цяпер яны праводзяць з ім "даследаванні".

Мы патрабуем, каб цела Аляксея Навальнага было выдадзена ягонай сям'і неадкладна”, — напісала Ярмыш.

Пра смерць Аляксея Навальнага першым паведаміла ўпраўленне ФСВП Расіі па Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Паводле ведамства, Навальны "пасля прагулкі адчуў сябе кепска, практычна адразу страціўшы прытомнасць". Папярэдняя прычына смерці — адарваны тромб.

Сям'я і каманда палітыка не верылі ў яго смерць да атрымання афіцыйнага апавяшчэння. Вядома, што ў калонію, сядзеў апазіцыянер, выехалі ягоны адвакат і маці. У той жа час зняволены, які адбывае тэрмін з Навальным, сцвярджае, што "кіпеж" у калоніі пачаўся ўвечары 15-га лютага. Ён не выключае, што смерць палітыка хавалі палову сутак ці болей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі