На целе Навальнага выяўлены сінякі ад сутаргаў і ад непрамога масажу сэрца

Аляксей Навальны

Аляксей Навальны / meduza.io

Яго цела знаходзіцца ў моргу акруговай клінічнай бальніцы Салехарда. Па стане на 17 лютага ўскрыццё не праводзілася. Па паведамленні крыніцы "Новай Газеты. Еўропа", мясцовым паталагаанатамам ускрыццё рабіць забаранілі.

Крыніцы ў "хуткай" паведамілі, што на целе Навальнага выяўлены сінякі, атрыманыя ім пры жыцці. Але не ад збіцця, а ў выніку іншых дзеянняў.

—  Як супрацоўнік "хуткай" з даволі вялікім стажам, магу сказаць, што такія пашкоджанні, як апісвалі іх тыя, хто бачыў, з'яўляюцца ад сутаргаў, —  кажа медык са "хуткай". —  Чалавек б'ецца ў канвульсіях, яго спрабуюць утрымаць, а сутаргі ж могуць быць вельмі моцнымі, вось сінякі і з'яўляюцца. А яшчэ казалі, што на грудзях у яго таксама сіняк ёсць. Але такі, які з'яўляецца ў сувязі з непрамым масажам сэрца.

Ні 16, ні 17 лютага ўскрыццё так і не было праведзена. Верагодна, таму расійскія ўлады не могуць пакуль высветліць дакладную прычыну смерці і не дапускаюць да цела сваякоў.

Цалкам магчыма, што ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе чакаюць экспертаў з Масквы. У Салехард са сталіцы РФ звычайна прыбываюць усяго два рэйсы: у 8 раніцы і ў 16:40.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі