У Расіі больш за 220 чалавек затрымалі за два дні акцый памяці Навальнага

Затрыманне ў Пскове

 

Затрыманне ў Пскове

  / severreal.org

Больш за 220 чалавек затрымалі за два дні акцый памяці Навальнага ў 21 горадзе Расіі. Пра гэта паведамляе "АВД-інфа".

Больш за ўсё затрыманых у Пецярбургу – 40 сёння і 69 учора.

У Маскве за сёння затрымалі ўжо 28 удзельнікаў акцый, учора - 11. Восем чалавек былі затрыманыя сёння ў Ханты-Мансійску, пяцёра ў Томску, чацвёра - у Новасібірску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі