Сваякі Навальнага да гэтага часу не ведаюць, дзе яго цела

Дзе цела Навальнага?

Дзе цела Навальнага? / ria.ru

Маці Навальнага Людміле, якая прыехала ў калонію, дзе ўтрымліваўся яе сын, выдалі даведку, што цела перавезлі ў горад Салехард, кажа прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш.

Аднак, паводле яе слоў, у моргу Салехарда гэтага не пацвердзілі.

У той жа час, у Следчым камітэце прыхільнікам палітыка паведамілі, што цела ў іх, і прызначаны новыя экспертызы для ўстанаўлення прычыны смерці.

Пры гэтым Ярмыш лічыць, што цела хаваюць, каб "замясці сляды".

"Цяпер відавочна, якім бы метадам яны ні забілі Аляксея, на гэты раз яны спрабуюць рабіць тое ж самае: хаваюць яго цела, каб замесці сляды, і вось такім жахлівым чынам проста не аддаюць яго сваякам", — сказала прэс-сакратар Навальнага.

Расійскія ўлады месцазнаходжанне целе апазіцыянера не каментавалі.

Нагадаем, Аляксей Навальны памёр 16 лютага. Паводле звестак расійскай турэмнай службы, ён "адчуў сябе дрэнна пасля прагулкі і страціў прытомнасць". Першапачаткова паведамлялася, што ў палітыка адарваўся тромб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі