Аляксея Навальнага асудзілі на 3,5 года ўмоўна па справе "Іў Рашэ"
Яго брата Алега адправілі на такі ж тэрмін за краты.
Замаскварэцкі суд прызнаў братоў Аляксея і Алега Навальных вінаватымі ў крадзяжы сродкаў у кампаній "Іў Рашэ Усход" і "МПК", перадае РБК з залы суда. Алега Навальнага прысудзілі да 3,5 года пазбаўлення волі, Аляксей Навальны атрымаў умоўны тэрмін на 3,5 года.
Нагадаем, што спярша абвяшчэнне прысуду прызначылі на 15 студзеня, але потым раптоўна перанеслі на 30 снежня.
Суддзя Алена Каробчанка пачала чытаць абвінаваўчы прысуд і адразу ж абвясціла, што лічыць падсудных вінаватымі ў махлярстве ў асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў.
Пракуроры прасілі прысудзіць Аляксея Навальнага да 10 гадоў пазбаўлення волі, а Алега — да 8 гадоў, а таксама спагнаць з іх 4,5 млн расійскіх рублёў на карысць кампаніі "МПК".
Пры гэтым французская кампанія "Іў Рашэ Усход", якая лічыцца галоўным пацярпелым па справе, не заяўляла ніякіх пазоўных патрабаванняў. Яе прадстаўнікі пакінулі пытанне вінаватасці Навальнага на меркаванне суда. Следства ацаніла іх страты ў 26,7 млн расійскіх рублёў.
Фота — @EvgenyFeldman