Амаль 260 тысяч беларусаў сёлета працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасці
У студзені-жніўні 258,5 тысячы работнікаў арганізацый працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці. Гэта ў 2,3 разы болей, чым за аналагічны перыяд мінулага года, інфармуе TUT.by са спасылкай на Белстат.
З-за вымушанай няпоўнай занятасці беларусы не адпрацавалі 3 281,2 тысячы чалавека-дзён. Гэта раўназначна штодзённаму нявыхаду на працу 19,5 тысяч чалавек. У параўнанні са студзенем-жніўнем мінулага года гэты паказнік вырас у 3,2 разы.
На першым месцы па няпоўнай занятасці Брэсцкая вобласці (809,2 тысячы чалавека-дзён). Найменшае гэтак званае схаванае беспрацоўе ў Гродзенскай вобласці (307,7 тысячы чалавека-дзён).
Сярод галінаў прамысловасці найбольшы прастой быў у апрацоўцы — на яе прыпала 70,8% усіх неадпрацаваных чалавека-дзён.
У вымушаныя адпачынкі адпраўлялі сваіх супрацоўнікаў прадпрыемствы “Гомельдрэў”, МАЗ, “Атлант”.
На ўмовах чатырохдзёнкі працавала “Мілавіца”. Складанасці былі ў будаўнічых арганізацый.
Фота: Вікіпедыя