Амаль 80 грамадзянаў прынялі ўдзел у акцыі “Скажы, дзе гандлююць смерцю!”

Амаль 80 грамадзянаў паведамілі міліцыі пра факты супрацьпраўных дзеянняў з наркотыкамі — такі вынік акцыі “Скажы, дзе гандлююць смерцю!”, паведамляе БелаПАН. Акцыю міліцыя ладзіла 24 чэрвеня. У гэты дзень ва ўсіх абласных цэнтрах працавалі тэлефоны гарачай лініі. Па гэтых нумарах можна было пазваніць і расказаць пра наркагандляроў, а таксама пра месцы распаўсюду, захавання і ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў.
 
Збольшага грамадзяне паведамлялі міліцыі адрасы, дзе робяць наркотыкі. Таксама паказвалі, дзе вырошчваюць мак і канаплю. Апроч таго, былі і тыя, хто цікавіўся інфармацыяй, як і дзе можна абследавацца і прыйсці курс лекавання ад наркаманіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі