Амаль кожная чацвёртая сям'я ў вёсках Беларусі не мае сваіх ванны ці душа

Ванны пакой / pixabay.com

Ванны пакой / pixabay.com

На пачатак 2023 года амаль кожная дзясятая сям'я ў Беларусі не мела магчымасці прыняць душ або ванну дома. Гэта звесткі Белстата. На іх звярнуў увагу рэсурс "Зеркало". Інфармацыя была атрыманая дзякуючы выбарачнаму абследаванню хатніх гаспадарак.

У горадзе сітуацыя лепшая. Тут свайго ваннага пакоя няма толькі ў 3% апытаных, а ў вёсках магчымасці мыцца дома пазбаўленая кожная чацвёртая сям'я — 26,3%. Складанасці ёсць і з вадаправодам (яго няма ў 9,4% сельскіх жыхароў), з каналізацыяй (адсутнічае ў 11,6%). Гарачая вада недаступная кожнай пятай сям'і. Затое газ (сеткавы або звадкаваны) ёсць амаль ва ўсіх. Ім на вёсцы забяспечаныя 98,8% хатніх гаспадарак.

За пяць гадоў доля тых, хто займеў дома цёплы туалет або гарачую ваду, павялічылася ў краіне на 3-5%, а на вёсцы — на 4-10%. Яшчэ ў 2018 годзе вадаправод мелі 84,8% вяскоўцаў (цяпер — 90,6%), гарачую ваду — 69,7% (цяпер — 79,9%), каналізацыю — 81,8% (цяпер — 88,4%), ванну або душ — 66,7% (цяпер — 73,7%)

Пры гэтым большасць беларусаў сваімі жыллёвымі ўмовамі задаволеная, і на вёсцы задаволеных значна больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі