Беларусы сталі менш есці (ці купляць прадукты)
Менш сталі купляць і бульбы / pixabay.com
Беларусы сталі менш есці, альбо менш купляць прадуктаў у крамах, такая выснова напрошваецца пасля аналізу звестак Белстата за 2022 год. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Зеркало". Спецыялісты разлічваюць спажыванне на аднаго чалавека ў кілаграмах у год. Гэты паказчык атрымліваецца наступным чынам: агульная сума набытых прадуктаў у краіне дзеліцца на колькасць хатніх гаспадарак і іх членаў.
Характэрна, што паказчыкі знізіліся па ўсіх групах тавараў, у тым ліку такім папулярным, як "малочка", гародніна, мяса і хлеб. Рыбу беларусы традыцыйна ядуць радзей.
Але калі ў 2021 годзе сярэні беларус з'еў 328 кілаграмаў малочны прадуктаў, то летась — толькі 284. Хлеба ў 2021-м купіў 85 кг, у мінулым — толькі 77. Мяса — 89 і 82 кг. Зменшылася нават ужыванне бульбы — з 59 да 57 кг.
Адзначым, што ў параўнанні з папярэднімі гадамі падзенне не выглядае такім уражлівым. У 2021-м у Беларусі спажыванне прадуктаў харчавання прыкметна вырасла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.