АМАП разагнаў людзей, якія ўскладалі кветкі каля станцыі метро "Пушкінская"
Да станцыі метро "Пушкінская" прыбылі каля 20 супрацоўнікаў АМАПу, паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё.
Яны разагналі мінчукоў, якія прынеслі кветкі на месца смерці пратэстоўца.
Дэманстрант загінуў позна ўвечары 10 жніўня. Гэта адбылося падчас таго, як сілавікі абстрэльвалі пратэстоўцаў святлошумавымі гранатамі. Паводле версіі МУС, у мужчыны ў руках разарвалася невядомае выбуховае прыстасаванне.
11 жніўня на месца гібелі сталі прыходзіць людзі з кветкамі.
На месцы гібелі дэманстранта каля станцыі метро "Пушкінская" / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.