Амбасада Італіі гатова выдаваць беларусам гадавыя турыстычныя візы

Амбасада прыняла шэраг мер у гэтым напрамку, паведамляе interfax.by. Так, беларусы, якія жывуць па-за межамі Мінска, за невялікую плату змогуць замовіць дастаўку пашпарта з візай атрымальніку на дом. Акрамя таго дыппрадстаўніцтва спецыяльна для жыхароў рэгіёнаў ўвядзе дадатковы графік прыёму ў пасляабедзенны час.



Новаўвядзенні таксама закранулі пералік дакументаў, неабходных для атрымання візы. Італія спрасціла парадак атрымання віз, у прыватнасці, для непаўналетніх грамадзян. Таксама беларускія турысты могуць падаваць ксеракопіі сваіх дакументаў на рускай або беларускай мовах, бо адпала неабходнасць у арыгіналах і перакладах на італьянскую мову.



Гадавыя турыстычныя візы могуць атрымаць грамадзяне, "для якіх наведванне Італіі з'яўляецца асноўным пунктам праграмы падарожжа". Умовай пры гэтым называецца карэктнае выкарыстанне папярэдніх візаў.



Акрамя таго, гадавую візу гатовыя выдаваць "беларускім прадпрымальнікам, якія маюць значныя камерцыйныя інтарэсы ў Італіі, а таксама чальцам сем'яў італьянскіх грамадзян".



Паводле інфармацыі дыппрадстаўніцтва, у 2013 годзе беларусам было выдадзена 45 тысяч віз. Гэта з'яўляецца максімумам з моманту адкрыцця амбасады ў Мінску ў 1992 годзе.



Фота — olga.kozhar.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі