Амбасада Польшчы патлумачыла, чаму пазбавілі ліцэнзіяў турфірмы

Амбасада Польшчы ў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі 38 беларускіх турфірмаў. Прычынай называецца тое, што кампаніі "не выявілі вялікай актыўнасці". На просьбу Еўрарадыё ў амбасадзе патлумачылі, што азначае гэтая фамулёўка.

“Пацвярджаем, што Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь адмовіўся ад супрацоўніцтва з турыстычнымі фірмамі, якія не праяўлялі актыўнасць — гэта датычыць, перш за ўсё, суб'ектаў, якія з восені 2013 года не падалі ніводнай візавай анкеты. Замест гэтых фірм Консульскі аддзел увесь час акрэдытуе новыя фірмы — за апошні час было акрэдытаваных 6 новых суб'ектаў, акрэдытацыя яшчэ некалькіх разглядаецца”, — гаворыцца ў адказе.

Нагадаем, 19 лютага кіраўнікоў 38 беларускіх турфірмаў запрасілі ў амбасаду. Там ім выдалі тыпавыя заявы пра пазбаўленне акрэдытацыі. Як выявілася, гэтае рашэнне было прынята ў амбсасадзе яшчэ 23 лютага. Па звестках статыстычнага камітэта, летась у Польшчы пабывала каля 40 тысяч арганізаваных турыстаў з Беларусі. Паводле інфармацыі пасла Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпкі, у 2014 годзе беларусы атрымалі звыш 400 тысяч “польскіх” шэнгенаў.

Пасол Польшчы: Мы робім усё магчымае, каб беларусы не плацілі за візы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі