Амбасадары розных краін усклалі кветкі да месца гібелі дэманстранта ў Мінску
Да станцыі метро "Пушкінская", дзе загінуў мірны дэманстрант, прыехалі дыпламаты розных краін. Яны ўсклалі кветкі да сімвалічнага народнага мемарыялу на месцы гібелі дэманстранта.
Людзі, якія сабраліся каля мемарыяла, скандуюць "Дзякуй!" і "Жыве Беларусь!"
Мужчына загінуў увечары 10 жніўня, калі міліцыя ўжыла святлошумавыя гранаты для разгону дэманстрантаў на вуліцы. Паводле афіцыйнай версіі, у яго ў руцэ разарвалася невядомае выбуховае прыстасаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.