Амерыканцы, якая выгульвала цяля ў цэнтры Масквы, забаранілі ўезд на 40 гадоў

Амерыканка ў судзе / tverskoy.msk.sudrf.ru
Амерыканка ў судзе / tverskoy.msk.sudrf.ru

Амерыканцы, якая выгульвала цяля ў цэнтры Масквы — на Краснай плошчы, забаранілі ўезд у Расію на 40 гадоў — да 13 лютага 2063-га. Алісію Дэй затрымалі 31 студзеня, аштрафавалі (каля 267 долараў) і прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту — за "парушэнне парадку правядзення дэманстрацыі" і "непадпарадкаванне супрацоўніку паліцыі". Як паведамляе @meduzalive, грамадзянка ЗША вырашыла пакінуць РФ самастойна.

Дэй прызналася, што купіла жывёлу, каб выратаваць ёй жыццё, а пасля вырашыла "адвесці яе ў цудоўнае месца і паказаць краіну". Вядома, што яна раней ужо ладзіла падобныя акцыі: летась хадзіла з баранам па Варшаве, а ў 2019-м — са свіннёй па Лондане. У 2022-м яна "засвяцілася" ва Украіне (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі