Амерыканец прыйшоў у Беларусь прасіць палітычнага прытулку

Амерыканец прыйшоў у Беларусь прасіць палітычнага прытулку

Грамадзянін ЗША прыйшоў у Беларусь прасіць палітычнага прытулку. Пра гэта рапартуюць праўладныя тг-каналы. На відэа, размешчаным у адным з іх, відаць мужчыну, які ідзе да беларускага пункту пропуска. Ён распавядае памежнікам, што ў сваёй краіне адчувае сябе ізгоем, любіць чытаць Пушкіна і Ахматаву, што раздражняе яго суайчыннікаў. Па яго словах, у ЗША нельга разважаць і тым больш аналізаваць — гэта літаральна на мяжы злачынства. На радзіме ён меў адміністратыўны арышт і пазбавіўся сацыяльных гаратый. Таму вырашыў з'ехаць.

Гэты выпадак — не першы за апошні час. У лютым дзяржканалы з усёй уласцівай ім жарсцю круцілі сюжэты пра яшчэ аднаго грамадзяніна Злучаных штатаў Амерыкі, які папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Ім апынуўся Эван Н'юман, які штурмаваў Капітолій у студзені 2021 года. У сакавіку ён атрымаў статус бежанца і планаваў перавезці ў Беларусь сваю сям'ю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі