Амерыканскі ўрач праз суд патрабуе даследаваць "жывога марсіяніна"

Ён патрабуе ад аэракасмічнага агенцтва неадкладна і старанна даследаваць знойдзены марсаходам дзіўны камень на Марсе, які ён лічыць жывой істотай — марсіянскім грыбом.



Нагадаем, каля чатырох тыдняў таму побач з марсаходам Opportunity, які стаяў нерухома з канца лістапада 2013-га і працаваў толькі маніпулятарам, з'явіўся "госць" — заўважны камень, якога не было на ранейшых здымках.



Хімічны аналіз паказаў, што камень, падобны на пончык з джэмам, мае ўнікальны для Марса склад: у ім вельмі шмат серы, высокае ўтрыманне магнію і марганца. Навукоўцы выказалі здагадку, што камень быў нейкім чынам выкінуты колам марсахода.



Аднак Роўн Джозэф, нейрапсіхолаг па спецыяльнасці, але які называе сябе астрабіёлагам, лічыць інакш. На яго думку, гэта не камень, а жывы арганізм, пладовае цела грыба, які вырас побач з марсаходам. Ён сцвярджае, што на першых здымках, дзе нібыта нічога незвычайнага не было, ён здолеў разглядзець той жа "камень" у мініяцюры — грыб на пачатковай стадыі росту.



Паводле яго слоў, ён шмат разоў звяртаўся да супрацоўнікаў NASA з просьбай даследаваць "грыб", але не атрымаў ніякай рэакцыі. Тады Джозэф накіраваў у суд паўночнай акругі Каліфорніі пазоў супраць NASA і яго кіраўніка Чарльза Болдэна. Ён запатрабаваў у судовым парадку абавязаць NASA зрабіць не менш за 100 фотаздымкаў гэтага аб'екта з розных кутоў, а таксама мінімум 24 фотаздымкі з дапамогай мікраскопа, пасля чаго падаць усе гэтыя матэрыялы яму і зрабіць іх даступнымі для публікі, інфармуе РІА "Новости".



Фота — NASA
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі