Анатоль Лябедзька "закаваў" Сяргея Калякіна ў калодкі (фота)
Незвычайнае фота з'явілася ў сацыяльных сетках.
Лідар АГП Анатоль Лябедзька стаіць каля лідара партыі "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна. Пра гэтым кіраўнік левай партыі закаваны ў сярэднявечныя ручныя калодкі.
Такія забавы карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў пры наведванні сярэднявечных замкаў.
Сам Лябедзька ў фэйсбуку жартуе, што такім няхітрым спосабам пераконваў Калякіна ў неабходнасці праймерыз пры выбары адзінага кандыдата.