АНТ: Бюджэт хакейнага мінскага “Дынама” — каля 20 мільёнаў долараў (відэа)

АНТ: Бюджэт хакейнага мінскага “Дынама” — каля 20 мільёнаў долараў (відэа)

Бюджэт хакейнага мінскага “Дынама” — каля 20 мільёнаў долараў. Большая частка гэтых грошай — з бюджэту дзяржавы. Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ (гл. відэа). Можна меркаваць, што гэта афіцыйная лічба, раней яна не агучвалася. У сюжэце адзначаецца, што “Дынама” — праект не з танных” і што трэба ўдакладніць, “беларускі клуб у КХЛ — гэта нацыянальная забава ці ўсё ж такі спорт?”. Грошы ўкладаюцца немалыя, а выніку няма. Некаторыя клубы КХЛ з больш сціплымі бюджэтамі выступаюць лепш за беларускі клуб, падкрэслівае АНТ.

Нядаўна было вырашана эканоміць за кошт зніжэння колькасці легіянераў у “Дынама”. Па словах старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Сямёна Шапіры, поўная адмова ад легіянераў дазволіць клубу зэканоміць 3 млн долараў ці крыху больш за гэтую суму. Аднак Шапіра прапанаваў пакінуць сёлета 4 легіянераў, і з кожным годам скарачаць іх колькасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі