Антуана Грызмана прызналі найлепшым гульцом Еўра-2016

Антуана Грызмана прызналі найлепшым гульцом Еўра-2016

Нападаючага зборнай Францыі Антуана Грызмана прызналі найлепшым гульцом футбольнага Еўра-2016. Пра гэта паведамляе прэс-служба УЕФА. Таксама ён стаў найлепшым бамбардзірам першынства, на яго рахунку 6 галоў і 2 выніковыя перадачы.

Чэмпіёнам Еўропы стала зборная Партугаліі, якая ў дадатковы час выйграла з лікам 1:0 у Францыі. Грызман у фінальным матчы нічым асаблівым не адзначыўся. Пасля гульні ён сказаў, што сумна прайграваць два фіналы запар (на Еўра-2016 і ў Лізе чэмпіёнаў, дзе ён гуляў у складзе "Атлетыка").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі