Апазіцыянер Касьянаў сабраў два мільёны подпісаў у сваю падтрымку

Два мільёны подпісаў сабраў у сваю падтрымку былы прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Касьянаў, які цяпер спадзяецца зарэгістравацца ў якасці кандыдата ў прэзідэнты гэтай краіны, паведамляе “Эхо Москвы”.  Як вядома, Касьянаў з’яўляецца лідэрам апазіцыйнага Расійскага народна-дэмакратычнага саюза. На сённяшні дзень Цэнтрвыбаркам Расіі зарэгістраваў двух кандыдатаў у прэзідэнты: лідэра кампартыі Генадзя Зюганава і кіраўніка ліберал-дэмакратаў Уладзіміра Жырыноўскага.

Нагадаем, ад партыі ўлады на выбары, якія мусяць адбыцца 2 сакавіка, ідзе першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі