Аператара Сяргея Ціханоўскага могуць дэпартаваць са Швецыі
Канстанцін Сярогін
Аператара, які ў 2020 годзе працаваў з Сяргеем Ціханоўскім, могуць дэпартаваць са Швецыі. Па звестках праваабарончага цэнтра "Вясна", Канстанціну Сярогіну адмовілі ў палітычным прытулку.
Палітуцякач падаў заяўку 4 снежня, а ўжо праз два тыдні — то бок вельмі хутка — атрымаў адмову.
"Гэта самае жудаснае, што я мог ад іх пачуць. Я вельмі гэтым узрушаны. І гэта пасля больш як 22 гадзін інтэрв'ю і масы прадстаўленых доказаў з майго боку", — каментуе Сярогін.
Пасля правакацыі на гродзенскім пікеце, калі Сяргея Ціханоўскага затрымалі і ўжо больш не выпусцілі на волю, аператар таксама быў затрыманы. Але пасля кароткага тэрміну за кратамі здолеў схавацца. Да кастрычніка 2021 года ён вёў падпольнае жыццё ў Беларусі. А пазней разам з сям'ёй з'ехаў у Швецыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.