У Гродна працягваюць затрымліваць прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага

Сяргей Ціханоўскі падчас акцыі ў Гродне / belsat.eu
Сяргей Ціханоўскі падчас акцыі ў Гродне / belsat.eu

Раніцай 30 мая Мікалай Салянік, адзін з удзельнікаў пікету за Святлану Ціханоўскую, быў затрыманы каля будынку УУС Аблвыканкама ў Гродне, паведамляе "Вясна".

Салянік прыехаў туды паспрабаваць высветліць, дзе знаходзіцца затрыманыя раней Сяргей Ціханоўскі і іншыя актывісты. Там Мікалаю Саляніку паведамілі, што супраць яго распачата адміністрацыйная справа, пасля чаго ён быў затрыманы.

29 мая ў час акцыі па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбылася правакацыя, падчас якой быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі, аператар канала "Belarus12stop", і адміністратар тэлеграм-канала "Краіна для жыцця" Дзмітрый Фурманаў. Усяго на ўчора было вядома аб дзесяці затрыманых.

"Радыё Свабода" паведамляе аб затрыманні Яўгена Рэзнічэнка, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі ўначы 30 траўня. Сувязь з ім знікла каля гадзіны ночы. Раней ён заявіў, што гэта ён паклаў міліцыянта на асфальт: "Ён ляцеў на мяне, я яго падхапіў і паклаў на зямлю, каб чалавек не стукнуўся. Ніякай бойкі там не было ".

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага РАУС у Гродна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі