Аплата за камуналку ў Беларусі зменіцца

Аплата за камуналку ў Беларусі зменіцца

У студзені жыроўкі беларусаў зменяцца. Графа "тэхнічнае абслугоўванне" ў іх падзеліцца на тры — тэхнічнае абслугоўванне, прыборка дапаможных памяшканняў і асвятленне пад'ездаў. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі №535, паведамляе партал tut.by.

Дакумент быў падпісаны яшчэ 31 снежня. Ён ужо ўключаны ў рэестр заканадаўчых актаў і бліжэйшым часам мусіць быць апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Прэс-служба кіраўніка дзяржавы тлумачыць, што такі падзел "дазволіць адказаць на пытанне аб рэальным кошце паслугі і перайсці на дыферэнцыраваныя тарыфы ў залежнасці ад камфортнасці дома, яго паверхавасці".

Пры гэтым рост тарыфаў у гэтым дакуменце не прадугледжаны.

Па-новаму будзе налічвацца і плата за ліфт. Дагэтуль плата налічвалася ў залежнасці ад колькасці жыхароў. Цяпер аплата будзе праводзіцца па тарыфах за 1 кв.м, перадае БЕЛТА. Па словах камунальнікаў, гэта звязана з тым, што ў новых дамах людзі купляюць кватэры, але не рэгіструюцца па месцы жыхарства і не плацяць за ліфт.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі