Апошнія дні 2023-га года будуць цёплымі. Наколькі цёплымі, спытаеце вы?
Новы год
У пераднавагодняй святочнай мітусні горача пры любым прагнозе сіноптыкаў. І ўсё адно нядрэнна б ведаць, якім будзе надвор'е ў найбліжэйшыя дні — прынамсі каб спланаваць, што апрануць 31 снежня!
У суботу, 30 снежня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ідуць на Беларусь з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — дождж ці мокры снег. Месцамі на дарогах будзе слізка.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1..+6°С, а ўдзень паветра прагрэецца да +3..+9°С.
А ў нядзелю, 31 снежня, на Беларусь пачне прыходзіць халаднаватае паветра са Скандынавіі. Пройдзе мокры снег і дождж. І ўсё ж будзе даволі цёпла: уначы слупок тэрмометра не апусціцца ніжэй -2..+4°С, а ўдзень тэмпература будзе трымацца ў раёне 0..+6°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.