Апошнія ў спісе: у КР не трапяць, а “крыміналку” атрымалі — ці вартае яно таго?

Віталь Цімошчанка

Віталь Цімошчанка

Знаёмства з удзельнікамі выбарчых спісаў па выбарах ў Каардынацыйную раду абмяжоўваецца лідарамі гэтых спісаў, ці запрашэннямі на эфір людзей і так грамадству вядомых, медыйных і раскручаных. І гэта зразумела, бо такім чынам да эфіра і да самога выбарчага спіса можна прыцягнуць больш увагі будучых выбарцаў. Але і сярод тых, хто не на “першым плане” ўвагі журналістаў і грамадскасці, чыё прозвішча стаіць у канцы спіса і хто найхутчэй у КР не трапіць, шмат цікавых людзей. Якія выдатна разумеюць, што для лукашэнкаўскіх следчых няма розніцы, на якім месцы ў выбарчым спісе знаходзіцца кандыдат у дэлегаты КР...

Чаму вырашылі паспрабаваць сябе ў “вялікай” палітыцы і чаму менавіта “Блок Пракоп’ева-Ягорава” абралі ў якасці старта? Ці разумее, што ў  Каардынацыйную раду, маючы №33 у спісе, найхутчэй не патрапіць, але фігурантам крымінальнай справы ўжо стаў? Ці сапраўды верыць, што праз гэты орган можна рэалізаваць хоць нешта задуманае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра выбарчага спіса “Блок Пракоп’ева-Ягорава” на выбарах у Каардынацыйную раду, старшыня пражскай суполкі “Пагоня”, бізнесмен Віталь Цімошчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі