Апублікаванае відэа пра ўкід бюлетэняў на ўчастку ў Мінску

Апублікаванае відэа пра ўкід бюлетэняў на ўчастку ў Мінску

З'явілася відэа з ўчастка №625 Каліноўскай выбарчай акругі №108 Мінска, дзе сёння зранку незалежныя назіральнікі зафіксавалі масавы ўкід бюлетэняў для галасавання.

На відэа давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Юрыя Губарэвіча Алесь Славінскі прыйшоў на гэты выбарчы ўчастак і ў рэзкай манеры паразмаўляў з прадстаўніцай выбарчай камісіі.

Нагадаем, што назіральнік кампаніі "Права выбару-2016" Яраслаў Навуменка заявіў пра парушэнне і апублікаваў у якасці доказу фотаздымкі скрыні з бюлетэнямі. Ён патрабуе ад пракуратуры Першамайскага раёна Мінска распачаць крымінальную справу, паведамляе прэс-служба кампаніі "Права выбару".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі