Апублікаваныя здымкі пашкоджаных падчас абстрэлу ў Сірыі расійскіх самалётаў
Апублікаваныя здымкі пашкоджаных падчас абстрэлу ў Сірыі расійскіх самалётаў. Раней з’явілася неафіцыйная інфармацыя пра мінамётны абстрэл расійскай авіябазы Хмеймім ў сірыйскай правінцыі Латакія, які 31 снежня арганізавалі радыкальныя ісламісты. Было знішчана 7 самалётаў і склад боепрыпасаў, былі параненыя вайскоўцы. Міністэрства абароны Расіі заявіла, што інфармацыя пра знішчаныя самалёты не адпавядае сапраўднасці, яе назвалі “фэйкам”.
Аднак вайсковы журналіст Раман Сапанькоў на сваёй старонцы ў сацсетцы змясціў фотаздымкі пашкоджаных расійскіх самалётаў і пералічыў іх: шэсць Су-24, па 1 — Су-35С, Ан-72, Ан-30. Таксама быў пашкоджаны верталёт Мі-8. А вось у трох самалётаў пашкоджанні аказаліся нязначнымі і іх дапусцілі да палётаў.
Фота: vk.com/roman_saponkov