Апублікаваныя змены ў законе, якія дазваляюць пазбаўляць грамадзянства

Апублікаваныя змены ў законе, якія дазваляюць пазбаўляць грамадзянства

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з'явіўся тэкст зменаў у закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь". Змены прынятыя Палатай прадстаўнікоў 19 лістапада і ўхваленыя Саветам Рэспублікі 20 лістапада.

У артыкул 19, які датычыць страты беларускага грамадзянства, дададзены пасаж пра тое, што чалавек, які атрымаў грамадзянства Беларусі не па праве нараджэння, а пасля прыняцця, можа быць яго пазбаўлены. Падставамі для страты грамадзянства называюцца прысуды беларускага суда, якія набылі моц, "судовае рашэнне па крымінальнай справе замежнай дзяржавы, прысуд або іншае рашэнне міжнароднага трыбунала (суда), змяшанага трыбунала (суда), якія пацвярджаюць удзел гэтай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь".

Папраўкі набудуць моц праз паўгода.

Такім чынам, пад новы закон улады могуць падвесці каталіцкага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, якому некалькі месяцаў незаконна не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь. Кандрусевіч — ураджэнец Беларусі, але адмаўляўся ад грамадзснства, калі яго паслалі служыць у Расію. Пры атрыманні пасады ў Беларусі ён адмовіўся ад расійскага грамадзянства і прыняў беларускае. І цяпер ён лічыцца асобай, якая набыла грамадзянства, а не атрымала паводле права нараджэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі