Арандатарам дазволяць плаціць за ваду па месцы жыхарства, а не рэгістрацыі

Пра некаторыя змены ў парадку аплаты камунальных паслуг піша газета "СБ — Беларусь сегодня"

У прыватнасці, урад улічыў права грамадзян быць не прывязанымі да месца рэгістрацыі. Людзі, якія арандуюць кватэру, мусяць прынесці ў ЖЭС па месцы жыхарства дагавор найму — і за ваду на арандаванай кватэры змогуць плаціць па субсідаваных тарыфах. А па месцы прапіскі гэтую льготу заблакуюць. Раней ільготны тарыф быў замацаваны за месцам прапіскі. 

Акрамя таго, жыхары мусяць самі сачыць за тэрмінамі праверкі лічыльнікаў дома. "Калі ў вас лічыльнік вады усталяваны 6 гадоў таму, а правяраць яго трэба раз у 5 гадоў, будзьце ласкавыя затэлефанаваць у водаканал і пацікавіцца, чаму не прыходзяць спецыялісты", — піша галоўная афіцыйная газета Беларусі. Невыкананне тэрмінаў метралагічнай праверкі можа расцэньвацца як безуліковае спажыванне з усімі наступствамі.  

Фота — kotlovka.mos.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі