Арганізатары Алімпіяды акрэдытавалі прадстаўнікоў прапагандысцкіх медыяў з РБ
Прапагандысты збіраюцца ў Парыж
Арганізатары Алімпіяды ў Парыжы акрэдытавалі прадстаўнікоў прапагандысцкіх медыяў з РБ для асвятлення Гульняў, паведамляе БАЖ. Сярод іх — БЕЛТА і "СБ. Беларусь сегодня". Таксама ў сталіцу Францыі дапушчаныя газета “Спортивная панорама", выданне “Прессбол”, сайт спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" SPORT5.BY і прэс-служба Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Пра гэта распавялі ў службе акрэдытацыі Міжнароднага алімпійскага камітэту.
Акрэдытацыя СМІ, як і ў папярэднія гады, праходзіла праз Нацыянальны алімпійскі камітэт, які ўзначальвае Віктар Лукашэнка. Арганізатары Алімпіяды не ўлічылі, што беларускі спорт знаходзіцца пад санкцыямі, а беларускім спартсменам дазволілі выступаць на Гульнях толькі ў нейтральным статусе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.