Прапагандыстка "СБ. Беларусь сегодня" абрала для адпачынку "недружалюбны" Рым

Юліяна Леановіч

Юліяна Леановіч / instagram Юлианы Леонович

Адна з пішучых супрацоўніц пралукашэнкаўскага выдання "СБ. Беларусь сегодня" Юліяна Леановіч з'ездзіла ў адпачынак у "недружалюбны" Рым і засталася ў захапленні. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Наша Ніва".

У сацсетках Леановіч расказвае пра паездку ў Італію, візіт у Ватыкан і аўдыенцыю ў Папы Рымскага. Гаворка не аб асабістай аўдыенцыі, а размовах пантыфіка з прыхаджанамі ў саборы Святога Пятра або на плошчы перад ім. Звычайна на такія сустрэчы збіраюцца тысячы чалавек. Каб атрымаць бясплатныя білеты, трэба загадзя накіраваць заяўку ў прэфектуру Ватыкана. Юліяна расказвае, што прыйшла да сабора ў 5 гадзін раніцы і “засталася ў абсалютным захапленні ад таго, што адбываецца, бо раней бачыла такое толькі ў фільмах”.

Паводле яе слоў, "гэта было як у "Маладым Папе", толькі ў сотню, мільён разоў круцей. Самы смешны каментар наконт гэтага выдала маці: "Падумаць толькі, Папа рэальна існуе!" — напісала дзяўчына. Юліяна спадзяецца, што яшчэ не раз будзе на адлегласці выцягнутай рукі ад Папы Рымскага.

У "СБ. Беларусь сегодня" Юліяна спецыялізуецца на інтэрв'ю з зоркамі прапаганды. Напрыклад, з журналісткай лукашэнкаўскага пула Аленай Сыровай яна абмяркоўвала харызму Лукашэнку. А Кацярыну Забянько са СТБ распытвала пра "цкаванне" ў 2020-м годзе. Леановіч часта задае суразмоўцам пытанні пра падзеі 2020 года і потым падкрэслівае, які правільны выбар яны зрабілі, калі падтрымалі рэжым Лукашэнкі. Яна таксама брала інтэрв'ю ў Марата Маркава, які нядаўна стаў міністрам інфармацыі, і нявесткі Лукашэнкі Ганны Сялук.

Пропагандистка "СБ. Беларусь сегодня" выбрала для отдыха "недружественный" Рим
Юліяна Леановіч у Італіі / тут і далей фота з Instagram Ю.Леонович
Пропагандистка "СБ. Беларусь сегодня" выбрала для отдыха "недружественный" Рим

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі