Лукашэнка прызначыў новага міністра інфармацыі

Марат Маркаў

Марат Маркаў / "Мінск-Навіны"

13 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэнняў.

Новым міністрам інфармацыі стаў Марат Маркаў, які дагэтуль кіраваў тэлеканалам АНТ. Ён там мае сваю перадачу "Маркаў. Нічога асабістага". На гэтым жа тэлеканале працуе ягоная дачка Анастасія Маркава.

Замест яго тэлеканалам будзе кіраваць Ігар Луцкі — былы міністр інфармацыі. Луцкі ўзначальваў Мінінфарм з чэрвеня 2020-га па красавік 2021 года.

Міністрам працы і сацабароны стала Наталля Паўлючэнка, якая дагэтуль займала пасаду першай намесніцы міністра.

Таксама знайшлося месца колішняму галоўнаму ідэолагу Беларусі: Ігар Бузоўскі стаў рэктарам Акадэміі кіравання пры Лукашэнку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі