Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" адмовіліся ад мітынгу — задорага

У аўторак, 7 красавіка, у штаб-кватэры Партыі БНФ у Мінску адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні 26 красавіка "Чарнобыльскага шляху". Арганізатары зацвердзілі прыкладны маршрут акцыі. Паводле яго, збор удзельнікаў запланаваны каля кінатэатра "Кастрычнік" з 14-й да 15-й гадзіны, адкуль людзі з 15-й да 16-й гадзіны пройдуць шэсцем да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў. Ад мітынгу на плошчы Бангалор арганізатары адмовіліся. Як піша belprauda.org, няма сэнсу і задорага.

Ужо вырашана, што заяўку ў Мінгарвыканкам падпішуць прадстаўнік руху салідарнасці "Разам" Ілля Дабратвор, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, прадстаўнік Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук.

Арганізатары пададуць заяўку 10 красавіка.

"Чарнобыльскі шлях — 2014" (фотарэпартаж)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі