Арыэля Шарона пахаваюць 13 студзеня
Былы прэм’ер-міністр Ізраілю знойдзе свой апошні супакой на сямейнай ферме “Шікмім” у Негеве побач з магілай яго жонкі Лілі.
У нядзелю труну з целам Шарона выставілі ў будынку ізраільскага кнесета ў Ерусаліме, дзе адбываецца ўрачыстая цырымонія развітання. На 12 студзеня ў Ізраілі абвешчаная аднадзённая жалоба.
Арыэль Шарон восем гадоў правёў у коме, якая здарылася з ім у 2005 годзе пасля перанесенага інсульту. Ён сканаў у суботу, 11 студзеня ва ўзросце 85 гадоў, нагадвае ВВС.
Шарон лічыцца адным з самых значных палітыкаў і вайскоўцаў у найноўшай гісторыі Ізраілю.