Арына Сабаленка прайграла ў фінале US Open
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка (№2 у сусветным рэйтынгу) не змагла выйграць у фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША. Яе суперніцай была шостая ракетка свету, 19-гадовая амерыканка Коры Гаўф. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 6 хвілін і завяршылася з лікам 6:2, 3:6, 2:6.
Пасля гульні Сабаленка паабяцала звольніць сваю каманду. Цягам турніра яна не магла справіцца з эмоцыямі, а аднойчы аблаяла трэнера наўпрост з корта. Але хутчэй за ўсё гэта быў спецыфічны жарт.
Нягледзячы на паразу, тэнісістка з Беларусі ў панядзелак стане першай ракеткай свету. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што цяперашняя першая ракетка Іга Свёнтак з Польшчы не здолела выйсці ў чвэрцьфінал US Open.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.