Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе
Арына Сабаленка / AP
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу US Open.
У 1/8 фіналу другая ракетка свету за 1 гадзіну 16 хвілін справілася з прадстаўніцай Расіі Дар'яй Касаткінай — 6:1, 6:3.
У матчы за выхад у паўфінал наша суайчыненіца будзе змагацца з кітаянкай Чжэн Ціньвэнь.
У парным разрадзе ў 1/8 фіналу беларуска Вікторыя Азаранка і бразільянка Беатрыс Хадад Мая разграмілі інданезійска-японскую пару Алдзіла Суджыадзі / Мію Като — 6:2, 6:0.
US Open завершыцца ў Нью-Ёрку 10 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.