Арыну Сабаленка прызналі найлепшай тэнісісткай года

Арына Сабаленка, ілюстрацыйнае фота

Арына Сабаленка, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Жаночая тэнісная асацыяцыя прызнала беларуску Арыну Сабаленка найлепшай тэнісісткай 2024 года.

26-гадовая Сабаленка выйграла сёлета два тытулы "Вялікага шлема" — Australian Open у студзені і U.S. Open у верасні. Таксама яна здабыла два іншыя тэнісныя тытулы ў гэтым сезоне. У кастрычніку наша суайчынніца абагнала польку Ігу Свёнтэк і выйшла на першае месца ў сусветным тэнісным рэйтынгу.

У статусе першай ракеткі свету Сабаленка завяршае год упершыню ў сваёй кар'еры.

У іншых выніках галасавання тэнісных СМІ Эма Навара атрымала званне тэнісісткі з найбольшым прагрэсам, Паўла Бадоса стала "вяртаннем года", Лулу Сан дастаўся тытул "навічка года". Званне найлепшай парнай каманды года атрымалі Сара Эрані і Жасмін Пааліні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі