Арына Сабаленка афіцыйна завяршае сезон першай ракеткай свету
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка афіцыйна завяршае сезон-2024 са званнем першай ракеткі свету.
Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала абноўлены рэйтынг спартовак пасля выніковага турніру ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія). Беларуска Арына Сабаленка мае 9016 ачкоў і займае першае месца. За ёй ідуць полька Іга Свёнтак (7970) і амерыканка Коры Гаўф (5230), якая і стала пераможцай выніковага турніру ў Эр-Рыядзе.
Сабаленка ўжо была першай ракеткай планеты ў адзіночным разрадзе ў 2023 годзе, але па выніках года саступіла першае месца Ізе Свёнтак.
У рэйтынгу ёсць яшчэ тры беларускія тэнісісткі. Вікторыя Азаранка займае 20-ю прыступку (2127), Аляксандра Сасновіч аказалася на 98-м месцы (503), Алена Фалей — на 216-м (66).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.